Перайсці да зместу

Святлана Міхайлаўна Марчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святлана Міхайлаўна Марчанка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 мая 1942(1942-05-15) (82 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, крытык, літаратуразнаўца

Святлана Міхайлаўна Ма́рчанка[1] (15 мая 1942 г., вёска Папоўцы, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі паэтэса, літаратуразнавец, крытык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’і служачага. Працавала на будоўлі, у рэдакцыі касцюковіцкай раённай газеты «Сцяг камунізму» (1958—1959). Адначасова вучылася ў сярэдняй школе рабочай моладзі. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі была старшай піянерважатай у школе № 1 у Касцюковічах. Скончыла Магілёўскі педагагічны інстытут (1964). У 1964—1966 гадах — загадчык школьнага аддзела Касцюковіцкага райкама камсамола. Працавала ў рэдакцыях газет «Літаратура і мастацтва» (1966—1967), «Чырвоная змена» (1967—1968). У 1969—1972 гадах — кіраўнік гуртка «Юныя сябры паэзіі» Дома піянераў у Слуцку, педагог у дзіцячых садах № 10, 14 (1973—1978). Працавала ў часопісах «Вожык» (1978), «Работніца і сялянка» (1980—1983). З 1984 года — рэдактар аддзела крытыкі і літаратуразнаўства часопіса «Полымя».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютавала вершамі ў «Магілёўскай праўдзе» (1960). З літаратурна-крытычнымі матэрыяламі выступае ў друку з 1965 года. Аўтар кнігі «Васіль Вітка: Нарыс жыцця і творчасці» (1985).

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]